На афіцыйным профілі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў сацыяльнай сетцы YouTube размешчана відэа, прысвечанае 125-годдзю Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі, знятае па дакументах архіва

На афіцыйным профілі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў сацыяльнай сетцы YouTube размешчана відэа, прысвечанае 125-годдзю Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі, знятае па дакументах архіва. Прынята лічыць, што тэлефанізацыя Мінска пачалася ў 1890 г. Аднак на самой справе першыя тэлефонныя апараты і першая тэлефонная лінія з’явіліся ў горадзе значна раней. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца справа аб стварэнні тэлефоннай сувязі ў Мінску паміж будынкам пажарнай каманды і гарадской каланчой за 1882–1889 гг. Падрабязней у відэа па спасылцы.