23 лютага 2022 года ў Пракуратуры Мінскай вобласці адбылося адкрыццё банернай выставы «ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА: ПЕРАМОГУ ШАНУЕМ, ГЕРОЕЎ ПАМЯТАЕМ».

Адкрыццё выставы у Год гістарычнай памяці – вельмі важная і знакавая падзея. Вялікі сэнс заключаны ў слове “памяць”. І звернуты ён не толькі да мінулага, а перш за ўсё да сучаснасці і будучыні.

Дакументы , прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць подзвігі і мужнасць беларускага народа. Мэта выставы: захаваць і замацаваць успаміны аб гісторы Вялікай Айчыннай вайны, увекавечыць памяць аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва.

Выстава падрыхтавана Дзяржаўным архівам Мінскай вобласці.