Дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці А.М.Сушчэвіч прыняў удзел у III Пленуме Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
16 лютага 2022 г. на III Пленуме Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў дырэктар «Установы Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, плённую дзейнасць, актыўную працу па абароне правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза быў узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
У сваім выступленні дырэктар архіва адзначыў, што дакументы, якія захоўваюцца ў архівах, – гэта вялізны духоўны пласт, які адыгрывае найважнейшую ролю ў фарміраванні светапогляду і нацыянальнага гонару не толькі маладога пакалення, але і ўсяго народа. Менавіта таму з выкарыстаннем архіўных дакументаў архівам ладзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне моладзі. Сушчэвіч А.М. расказаў аб праведзенай рабоце і падзяліўся планамі на гэты год. У тым ліку, запрасіў дэлегатаў Пленума і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй краіны на адкрытую 11 лютага 2022 г. у паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў фотадакументальную выставу аб злачынствах нацыстаў у гады акупацыі. У аснову якой леглі матэрыялы, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці. Пра зверствы гітлераўцаў у перыяд акупацыі Гомеля сведчаць акты Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, успаміны відавочцаў, паказанні памагатых нацысцкіх злачынстваў, архіўныя дакументы, фатаграфіі і рэчавыя доказы з месцаў расстрэлаў і масавых пахаванняў ахвяр гітлераўскага тэрору.
Адным з асноўных пунктаў парадку дня Пленума быў пункт аб Дэкларацыі аб падтрымцы рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Выступаючы па гэтым пытанні Сушчэвіч А.М., як прадстаўнік установы, якая займаецца захаваннем дакументальнай спадчыны нашай краіны, адзначыў, што разам з калектывам горача падтрымлівае ўнясенне дапаўнення ў арт. 15 Канстытуцыі, дзе пазначана, што «Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Гэта ў вышэйшай ступені справядліва ў адносінах да таго, што адчула наша краіна, як яна выдужала і перамагла.
Таксама Сушчэвіч А.М. адзначыў, што калектыў абласнога архіва аднагалосна ўзгадніў вышэйзгаданую Дэкларацыю, і прапанаваў дзяржаўным архівам падтрымаць гэты прыклад.