Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аб новых паступленнях у фонды ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Напярэдадні памятнай даты ў фонды ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» паступілі фотадакументы ад беларускага палітыка, пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Мікалая Іванавіча Чаргінца. Усяго прынята 503 адзінкі ўліку, якія ілюструюць дзейнасць М.І.Чаргінца на розных дзяржаўных пасадах, з якіх 77 адлюстроўваюць яго службу ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан у якасці ваеннага саветніка па лініі МУС СССР. Мікалай Іванавіч правёў у Афганістане 3 гады, удзельнічаў больш за 200 аперацыях, арганізоўваў абарону Кабула і наваколля, за што прадстаўляўся да звання Героя Савецкага Саюза, быў паранены, кантужаны.Займаўся тамака і літаратурнай дзейнасцю. У прыватнасці, быў напісаны раман “Сыны”, перакладзены сёння больш чым на 10 замежных моў. Прынятыя фотадакументы перыяду 1984-1986 гг. дэманструюць наступствы баявых дзеянняў на тэрыторыі Афганістана, дыслакацыю ваеннай тэхнікі, мерапрыемствы прысвечаныя савецка-афганскаму сяброўству, візіт у Кабул дэлегацыі Міжнароднага аддзела ЦК КПСС па сувязях з камуністычнымі партыямі капіталістычных краін, тэрыторыю базавання савецкіх войскаў, савецкіх ваеначальнікаў, якія служылі ў складзе войскаў. у г. Кабуле.