16 снежня 2021 года адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях удасканалення арганізацыі справаводства і кантролю

16 снежня 2021 года адбыўся рэспубліканскі семінар для кіраўнікоў службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання па пытаннях удасканалення арганізацыі справаводства і кантролю, арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь супольна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства прайшло для прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь. У рэжыме відэаканферэнцыі да мерапрыемства далучыліся прадстаўнікі абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З уступным словам выступіў намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я. Цвяткоў, які падкрэсліў асаблівую значнасць пытанняў, якія разглядаюцца. А.Я. Цвяткоў адзначыў, што семінары па дадзеных пытаннях будуць праходзіць у будучыні на сістэмнай аснове.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэжымна-сакрэтнай дзейнасці, абароны інфармацыі і кантролю выканання – загадчык аддзела кантролю выканання Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Я.В. Зенчанка выступіў па пытанні ўдасканалення арганізацыі кантролю і выконвання патрабаванняў падчас выканання даручэнняў Урада Рэспублікі Беларусь.

Па пытаннях якасці падрыхтоўкі дакументаў, што скіроўваюцца на разгляд ва Урад Рэспублікі Беларусь, выкананню патрабаванняў да іх афармлення і структуры выступіла начальнік упраўлення справаводства Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Н.В. Шасцілоўская.

Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я. Рыбакоў і першы намеснік начальніка ўпраўлення справаводства і пратакольнай работы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь С.У. Сабалеўскі спыніліся на пытаннях уніфікацыі дакументаў як важнага элемента фармавання платформы для лічбавай трансфармацыі.

Начальнік аддзела справаводства і фармавання НАФ Дэпартамента В.У. Заянчкоўская расказала пра змены і дадаткі ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. № 323-З «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь».

У выступе кіраўніка аддзела справаводства і фармавання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А. Шаўчэнкі былі закрануты пытанні падрыхтоўкі электронных дакументаў да архіўнага захоўвання ў асобных дзяржаўных органах і арганізацыях.