Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі арганізаваны і праведзены навучальны анлайн-семінар для прадстаўнікоў рэспубліканскіх, абласных і занальных дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь
24 жніўня 2021 года Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі (далей-БелНДЦЭД) арганізаваны і праведзены навучальны анлайн-семінар для прадстаўнікоў рэспубліканскіх, абласных і занальных дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь. З дакладам выступіла Жук Вольга Юр’еўна, загадчык аддзела камплектавання БелНДЦЭД.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 28 дзяржаўных архіўных устаноў.
У рамках семінара былі разгледжаны актуальныя пытанні ў галіне архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў:
- інфармацыйныя рэсурсы арганізацыі: улік, забеспячэнне захаванасці, парадак стварэння архіўных копій інфармацыйных рэсурсаў;
- экспертыза каштоўнасці дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў;
- рэгламент працы інфармацыйнай сістэмы архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь;
- удасканаленне нарматыўна-метадычнай базы Рэспублікі Беларусь у сферы электроннага дакументаабароту і архіўнага захоўвання
дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў.
Заключная частка анлайн-семінара была прысвечана адказам на пытанні. Прагучалі адказы на наступныя пытанні:
- Магчымасць уключэння акаўнтаў сацыяльных сетак у наменклатуру спраў арганізацыі;
- асаблівасці перадачы архіўных копій інфармацыйных рэсурсаў на пастаяннае захоўванне;
- функцыянальныя адрозненні паміж АС ДЗК і інфармацыйнай сістэмай архіва арганізацыі і іншыя.