23 верасня 2021 г. “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
23 верасня 2021 г. на базе “Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы ім. І.С. Лупіновіча” г. Мінска прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сельская гаспадарка Беларусі скрозь прызму навуковых даследаванняў (XIX – пачатку XXI ст.)”. Арганізатарам З’яўляецца Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка ім. І.С. Лупіновіча сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Беларусі, Ізраіля і Украіны.
На навуковай канферэнцыі выступілі з дакладамі і дэманстрацыяй фотакінапрэзентацый, вядучыя архівісты аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) Гарэлік Міхаіл Уладзіміравічы і Траццяк Алена Іванаўна. На секцыі “Развіццё сельскагаспадарчай навукі Беларусі ў біяграфіях” былі прадстаўлены наступныя выступленні: “Жыццё і навуковая дзейнасць Пятра Іванавіча Альсміка” па матэрыялах БДАКФФД (М.У. Гарэлік), «Жыццё і навуковая дзейнасць В.Ф. Купрэвіча ў аўдыёвізуальных дакументах БДАКФФД» (А. І.Траццяк).
У рамках мерапрыемства быў прэзентаваны зборнік з дакладамі “Сельская гаспадарка Беларусі скрозь прызму навуковых даследаванняў (XIX – пачатку XXI ст.)” у які ўвайшлі і матэрыялы работнікаў архіва БДАКФФД.
Матэрыялы зборніка могуць прадставіць цікавасць для гісторыкаў, спецыялістаў, якія працуюць у сферы навукі, адукацыі, сельскай гаспадаркі, інфармацыйнай і бібліятэчнай галіны, навукоўцаў і даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, а таксама ўсіх якія цікавяцца пытаннямі гісторыі.
У сценах бібліятэкі прадстаўлена экспазіцыя БДАКФФД, якая прысвечана гісторыі навукі ў фатаграфіі. На стэндзе размешчаны фотадакументы з фондаў БДАКФФД, якія ахопліваюць перыяд часу з 1870-х гг. да нашых дзён, звязаныя з гісторыяй навукі і г. Мінска, архіўнымі кадрамі БДАКФФД. Удзельнікі канферэнцыі маглі ўбачыць, на якіх відах носьбітаў ажыццяўляецца захоўванне фотадакументаў у фондах архіва. Розныя мадэлі фотаапаратаў, а таксама сродкі для праяўкі фотастужкі, прадстаўленыя на экспазіцыі сталі цудоўным сведчаннем аб развіцці тэхналогіі фатаграфіі другой паловы мінулага стагоддзя. Для ўсіх жадаючых экспазіцыя будзе працаваць да 28 верасня 2021 г. па адрасе г. Мінск, вул. Казінца 86, корп. 2 у буднія дні з 9.00 па 18.00.