Да 100-годдзя органаў Запісу Актаў Грамадзянскага Стану супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці падрыхтавалі віртуальную выставу
Да 100-годдзя органаў Запісу Актаў Грамадзянскага Стану супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці падрыхтавалі віртуальную выставу па матэрыялах архіва.
Гісторыя органаў ЗАГС нашай краіны пачала свой адлік з 18 снежня 1917 года. У гэты дзень быў прыняты Дэкрэт УЦВК СНК РСФСР «АБ грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў стану». Раней законныя правы мужа і жонкі, звесткі аб нараджэнні і смерці фіксаваліся ў спецыяльных метрычных кнігах. Зараз захаваліся метрычныя кнігі – гэта найважнейшы і адзіны дакумент, які пацвярджае факт нараджэння, заключэння шлюбу або смерці, які можа дапамагчы ўсталяваць роднасныя адносіны.
За сваю векавую гісторыю органы ЗАГС прайшлі шлях станаўлення і развіцця, і сталі неад’емнай часткай нашага грамадства. На сёняшні дзень дзейнасць органаў ЗАГС мае велізарнае значэнне ў жыцці грамадства, у ажыццяўленні і абароне сямейных правоў грамадзян.
На старонках нашай выставы Вы зможаце знайсці цікавыя дакументы па гісторыі органаў ЗАГС Мінскай вобласці. Сярод іх: інструкцыя аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану за 1924 г.; заявы грамадзян аб вызначэнні ўзросту па знешнім выглядзе за 1925 г.; выпіска з пратаколу № 15 пасяджэння выканкама Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных аб адкрыцці Дома грамадзянскіх абрадаў у г. Мінску за 1965 г. і многія іншыя.