26 жніўня 2021 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь з візітам наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алекс Гольдман-Шайман

26 жніўня 2021 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь з візітам наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алекс Гольдман-Шайман.

У рамках сустрэчы з дырэктарам архіва А.К.Дземянюком былі абмеркаваны перспектывы і магчымыя напрамкі супрацоўніцтва, дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі сумесных праектаў у галіне выдавецкай і выставачнай дзейнасці. Госць азнаёміўся з працай асноўных структурных падраздзяленняў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, наведаў архівасховішча. Асаблівую цікавасць выклікалі дакументы аб удзеле яўрэяў у партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама дакументы з фондаў асабістага паходжання грамадскіх і палітычных дзеячаў БССР, якія адлюстроўваюць развіццё беларуска-ізраільскіх адносін.

Пад час візіту Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь