13 – 14 жніўня 2021 г. адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Свіслацкі край і Эдвард Вайніловіч (да 765-годдзя г. Свіслач)»

13 – 14 жніўня 2021 г. у г. Свіслач адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Свіслацкі край і Эдвард Вайніловіч (да 765-годдзя г. Свіслач)». У працы канферэнцыі прыняў удзел загадчык аддзела археаграфіі БелНДІДАС, кандыдат гістарычных навук В.С.Пазднякоў, якім быў прадстаўлены даклад «Найстаражытная гісторыя мястэчка Свіслач да XVI ст. (Па неапублікаваных дакументах)».