17 жніўня 2021 года дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству В.І. Кураш прыняў удзел у афіцыйным адкрыцці выставы, прысвечанай 145-годдзю Мінскага вольнага пажарнага таварыства
17 жніўня 2021 года ў Музеі пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы, прысвечанай 145-годдзю Мінскага вольнага пажарнага таварыства.
У рэалізацыі выставачнага праекта актыўны ўдзел прынялі работнікі дзяржаўных архіваў – Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці. Прадстаўленыя дакументальныя матэрыялы раскрываюць розныя аспекты дзейнасці Мінскага вольнага пажарнага таварыства з моманту заснавання ў 1876 годзе, дэманструюць паступальнае ўдасканаленне структуры і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, адлюстроўваюць цяжкасці, поспехі і дасягненні членаў таварыства.
У адкрыцці выставы прынялі ўдзел Намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь А.М.Юржыц, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш, першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама С.В.Баразна, кіраўніцтва Беларускага добраахвотнага пажарнага грамадства, а таксама кіраўнікі архіўных устаноў рэспублікі.
У сваім прывітальным слове В.І.Кураш адзначыў, што ў фондах айчынных архіваў сёння сабраны шырокі і высокаінфарматыўны комплекс дакументальных матэрыялаў па гісторыі добраахвотнага пажарнага руху ў розных гарадах і рэгіёнах Беларусі. Храналагічныя рамкі дакументаў ахопліваюць паўтара стагоддзі – з 1872 года (калі ў г. Віцебску была створаная першая добраахвотная пажарная арганізацыі на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь) і да нашых дзён.