Удзел дырэктара БелНДЦЭД Празаровіча Ю.Э. у XII IT-форуме ў Ханты-Мансійску

XII IT-форум у Ханты-Мансийску
15-16 чэрвеня 2021 года ў г. Ханты-Мансійску, у рамках правядзення XII Міжнароднага IT–форума з удзелам краін БРІКС і ШАС, адбыліся Фарсайт-сесія «Захаванне дакументальна-гістарычнай інфармацыі ў эпоху лічбавай трансфармацыі» і Круглы стол «Доступ да інфармацыйных архіўных рэсурсаў ва ўмовах лічбавай трансфармацыі». Арганізатарам выступіла Служба па справах архіваў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі – Югры.

Тэматыка імпрэз была скіравана на абмеркаванне лепшых расійскіх і замежных практык захоўвання і кіравання электроннымі дакументамі, метадаў і мэт архіўнага захоўвання лічбавай інфармацыі з сацыяльных сетках, забеспячэння захавання і падвышэння даступнасці лічбавай архіўнай спадчыны для грамадзянаў, бягучага стану суб’ектаў лічбавізацыі архіўнай галіны і іх чаканняў.

У двухдзённай працы ў змяшаным рэжыме (некаторыя калегі не змаглі быць наўпроста на імпрэзах і падлучаліся анлайн) бралі ўдзел прадстаўнікі рэгіёнаў Расіі, Казахстана, Кеніі, КНР, Італіі, Румыніі, Славеніі, ПАР.

У рамках Фарсайт-сесіі з дакладам на тэму «Архіў электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Практычны досвед укаранення і эксплуатацыі» выступіў дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Ю.Э.Празаровіч. Падчас выступу быў пададзены беларускі досвед па стварэнні архіва электронных дакументаў дзяржаўных архіваў пад кіраваннем інфармацыйнай сістэмы архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Па выніках працы быў падрыхтаваны праект рэзалюцыі для ўлучэння ў выніковую рэзалюцыю XII Міжнароднага IT-Форума з удзелам краін БРІКС і ШАС, у якой пададзены рэкамендацыі па далейшым развіцці адносін у фармаце міжнароднага ўзаемадзеяння для выяўлення перспектыўных кірункаў у рамках лічбавай трансфармацыі, формаў супрацы і абмеркавання на узроўні экспертнай супольнасці і іншыя.

Усе ўдзельнікі высока ацанілі ровень арганізацыі і правядзенні імпрэз і іх безумоўную практычную значнасць.

XII IT-форум у Ханты-Мансийску

XII IT-форум у Ханты-Мансийску

XII IT-форум у Ханты-Мансийску

Копіі фота з сайта арганізатара.