1 чэрвеня 2021 года работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» сумесна з супрацоўнікамі Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прынялі ўдзел у адкрыцці Міжнароднай сельскагаспадарчай выставы «Белагра-2021»
1 чэрвеня 2021 года работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» сумесна з супрацоўнікамі Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прынялі ўдзел у адкрыцці Міжнароднай сельскагаспадарчай выставы «Белагра-2021», якая пачала сваю працу ў выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі Камень” і будзе праходзіць з 1 па 5 чэрвеня 2021 года.
На выставу архіў прэзентаваў два арыгінальныя фотаальбомы 1951 года “Сельскагаспадарчыя выставы Беларусі” і 1957 года “да 40-годдзя БССР”, а таксама матэрыялы кінахронікі. Дакументы, прадстаўленыя архівам, адлюстроўваюць гістарычныя вехі развіцця сельскай гаспадаркі за перыяд 1950-1960 гадоў мінулага стагоддзя. Іх дэманстрацыя выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў выставы.
Падчас адкрыцця экспазіцыі гасцям выставы намесніку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандру Міхайлавічу Субоціну, першаму намесніку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігару Вячаслававічу Брыло і Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміру Рыгоравічу Гусакову былі паказаны арыгінальныя дакументы з фондаў архіва, якія выклікалі вельмі жывую і вялікую цікавасць.
Таксама на выставе аграрыяў дэманстравалася архіўная кінахроніка, якая зацікавіла многіх наведвальнікаў, якія ўпершыню змаглі паглядзець, як праходзілі выставы ў даваенныя гады ў Беларусі і на ВДНГ у Маскве.
Міжнародная выстава “Белагра-2021” будзе доўжыцца пяць дзён і ўрачыста завершыцца 5 чэрвеня. Навінкі прамысловасці, навукі, абласцей жывёлагадоўлі і раслінаводства, пазнавальныя семінары, найсмачныя прадукты харчавання ўсё гэта можна будзе знайсці і ўбачыць на міжнароднай выставе ў бліжэйшыя дні.