20 красавіка 2021 года ў рэжыме відэаканферэнцсувязі прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Міжнароднае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў сферы архіўнай справы: абмен досведам”, арганізаваная Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе

Навукова-практычная канферэнцыя “Міжнароднае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў сферы архіўнай справы: абмен досведам”

20 красавіка 2021 года ў рэжыме відэаканферэнцсувязі прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Міжнароднае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў сферы архіўнай справы: абмен досведам”, арганізаваная Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі архіўных службаў і архіўных устаноў Татарстана, Башкартастана, Навасібірскай, Ульянаўскай і Чэлябінскай абласцей Расійскай Федэрацыі.

Па запрашэнні арганізатараў у канферэнцыі таксама прынялі ўдзел работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткоў, які асабліва падкрэсліў актуальнасць абранай тэмы канферэнцыі і адзначыў, што ўстановамі архіўнай галіны Беларусі назапашаны шматгадовы вопыт практычнага супрацоўніцтва з калегамі з шэрагу замежных дзяржаў.

У рамках праграмы мерапрыемства з дакладам “Міжнародная дзейнасць дзяржаўнай архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь у 1991–2020 гадах” выступіў начальнік аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента Г.С.Жаўняркевіч.