З 7 па 11 чэрвеня 2021 года пройдзе III Міжнародны тыдзень архіваў (International Archives Week)

III Міжнародны тыдзень архіваў (International Archives Week)

З 7 па 11 чэрвеня 2021 года сусветная архіўная супольнасць будзе адзначаць III Міжнародны тыдзень архіваў (International Archives Week), тэматыка якога вызначана як «Пашырэнне магчымасцяў архіваў» (Empowering Archives).

Міжнародны савет архіваў (International Councilon on Archives; далей – МСА) запрашае спецыялістаў архіўных устаноў і службаў прыняць удзел у святкаванні і далучыцца да віртуальнай дыскусіі, выкарыстоўваючы хэштэгі #EmpoweringArchives і #IAW2021 для публікацый у сацыяльных сетках, каб абмеркаваць з калегамі актуальныя прафесійныя пытанні і выклікі, сярод якіх: як архівы пашыраюць магчымасці доступу да дакументальнай інфармацыі ў мэтах рэалізацыі правоў грамадзян; як ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках дазваляюць пашыраць прафесійныя магчымасці архіваў і архівістаў; як зрабіць сучасную тэорыю і практыку архіўнай справы больш разнастайнай.

Для таго, каб падзяліцца інфармацыяй аб мерапрыемстве, якое архіўная ўстанова арганізуе ў дні III Міжнароднага тыдня архіваў (з 7 па 11 чэрвеня 2021 года), неабходна запоўніць вэб-форму па спасылцы: https://www.ica.org/en/iaw2021-add-your-event. Дадзеныя звесткі будуць апублікаваны МСА ў сярэдзіне мая 2021 года на вэб-старонцы #IAW2021 ў рамках агульных праграм #EmpoweringArchives. Тэрмін для прадстаўлення заявак – да 23:59 (CET) 30 красавіка 2021 года.

Дадатковая інфармацыя пра III Міжнародны тыдзень архіваў на сайце МСА:

https://www.ica.org/en/events-and-resources/international-archives-week-7-11-june-2021;
https://www.ica.org/en/how-to-be-part-of-iaw2021;
https://www.ica.org/en/share-your-event;
https://www.ica.org/en/empoweringarchives