19 лютага 2021 года на XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзентацыя кнігі «Мінск: з руін да росквіту»

19 лютага 2021 года на XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзентацыя кнігі «Мінск: з руін да росквіту», падрыхтаванай установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) сумесна з выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

Выданне падрыхтавана на аснове эксклюзіўных пасляваенных фота – і кінадакументаў з фондаў БДАКФФД (усяго ўвайшло 145 адзінак захоўвання фатаграфій і кінасюжэты з 2 дакументальна-хранікальных фільмаў “Мінск наш”(1944г.) і “Мінск аднаўляцца” (1946 г.)). Адна з асаблівасцяў выдання-магчымасць убачыць унікальную кінахроніку з дапамогай QR-кодаў, якія знаходзяцца ў кнізе, і смартфона.
Таксама ў кнізе прадстаўлены фатаграфіі вядучых сучасных фотамайстраў і каментары прафесійнага гісторыка і экскурсавода І. Сацукевіча.

Тэматычная прэзентацыя-экскурсія прайшла з удзелам прадстаўнікоў БДАКФФД, выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і аўтара тэксту кнігі.
Прэзентацыйнае багата ілюстраванае выданне паказвае, якія страты былі нанесеныя Мінску за гады нацысцкай акупацыі, як уся Беларусь аднаўляла сталіцу ў пасляваенныя гады і ў якіх напрамках развіваецца горадабудаўніцтва ў суверэннай Беларусі. Знаёмства з кнігай прынясе шырокаму колу чытачоў масу новых уражанняў і наглядна пазнаёміць з малавядомымі старонкамі гісторыі г. Мінска.

Прэзентацыя кнігі «Мінск: з руін да росквіту»

Прэзентацыя кнігі «Мінск: з руін да росквіту»

Прэзентацыя кнігі «Мінск: з руін да росквіту»