У БелНДІДАС выдадзены новы біябібліяграфічны даведнік «Архівісты Беларусі»

У БелНДІДАС выдадзены новы біябібліяграфічны даведнік «Архівісты Беларусі».

Выданне змяшчае артыкулы-даведкi аб архiвiстах, археографах, гiсторыках, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё архiўнай справы ў Беларусi, у збiранне, захоўванне, вывучэнне i публiкацыю дакументальнай спадчыны нашай краiны, а таксама аб супрацоўніках архiўных устаноў, якiя вызначылiся ў кiраваннi архiўнай галiной, у стварэннi аналітычнага i метадычнага забеспячэння працы дзяржаўных архiваў, у падрыхтоўцы навуковых i навукова-папулярных публiкацый аб складзе i змесце дакументаў Нацыянальнага архiўнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
Прызначаны для навукоўцаў-гуманітарыяў, аспiрантаў, студэнтаў, усiх, хто цiкавiцца гiсторыяй Беларусi.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл. для даведак: 363-75-19. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 53 рублі 30 капеек, з перасылкай – 57 рублёў 60 капеек.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.