Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» падрыхтавала віртуальную выстаўку “Студэнцтва у фокусе гісторыі», прысвечаную 85-годдзю з дня ўтварэння Аршанскага 2-х гадавога настаўніцкага інстытута.

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» падрыхтавала віртуальную выстаўку “Студэнцтва у фокусе гісторыі», прысвечаную 85-годдзю з дня ўтварэння Аршанскага 2-х гадавога настаўніцкага інстытута.

Аршанскі 2-х гадавы настаўніцкі інстытут быў утвораны ў 1935 г., на падставе пастановы СНК БССР ад 26.06.1935 № 1026, на базе Аршанскага педагагічнага тэхнікума і быў прызначаны для падрыхтоўкі кваліфікаваных настаўніцкіх кадраў для старэйшых класаў няпоўнай сярэдняй школы.
У чэрвені 1941 г. інстытут спыніў сваю дзейнасць, у сувязі з акупацыяй Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На жаль, зусім не захавалася ніякіх звестак аб навучальнай установе, працуючых аддзяленнях, першапачатковым выкладчыцкiм складзе інстытута ў перыяд з 1935 па 1944 гг., так як амаль усе архівы інстытута былі знішчаны ў часе адступлення і нямецка-фашысцкай акупацыі.

І толькі ў кастрычніку 1944 г., у адпаведнасці з пастановай СНК БССР ад 24.07.1944 № 423 і на падставе загаду Усесаюзнага камітэта па справах вышэйшай школы пры СНК СССР ад 28.11.1944 № 571, Аршанскі настаўніцкі інстытут аднавіў сваю дзейнасць у складзе аддзяленняў: гістарычнага, мовы і літаратуры, з агульным кантынгентам прыёму на ўсе аддзяленні 180 чалавек.

У 1945 г. Аршанскі 2-х гадавы настаўніцкі інстытут быў перайменаваны ў Аршанскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут імя Я.Купалы. Інстытут ажыццяўляў падрыхтоўку настаўнікаў па рускай і беларускай мовах, літаратурнаму чытанню, гісторыі, матэматыцы, фізіцы, біялогіі, хіміі, геаграфіі для 7-мі гадовых і сярэдніх школ.

15.08.1955 на падставе загаду Міністэрства асветы БССР ад 09.07.1955 № 249, Аршанскі настаўніцкі інстытут імя Я.Купалы быў ліквідаваны.

Пасаду дырэктара Аршанскага настаўніцкага інстытута займалі: з 1944 г. – Букініч Пётр Еўціхавіч, з 1946 г. – Ермакоў Іван Фёдаравіч, з 1953 г. – Таміла Павел Мацвеевіч, а з 16.03.1955 – Жураў Анатоль Яфімавіч.