Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. падрыхтаваў віртуальную выставу «Памяць мацней часу»

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. падрыхтаваў віртуальную выставу «Памяць мацней часу».

9 мая мы будзем адзначаць самае народнае і самае светлае свята – Дзень Перамогі.

Гэта дзень радасці і дзень смутку. Радасць Вялікай Перамогі над фашызмам і смутку па тых, хто аддаў жыццё ў імя свабоды, у імя нас, якія жывуць сёння.

Гадавіна Вялікай Перамогі нікога не пакідае абыякавым. Усведамленне таго факту, што хтосьці ахвяраваў маладосцю, ахвяраваў жыццём, прымушае па-іншаму зірнуць на навакольны свет. А думка пра тое, што ён крохкі, прымушае шанаваць яго з большай сілай, з вялікай павагай ставіцца да тых, хто гэты свет захаваў цаной нечалавечых намаганняў.

Сёння, калі застаецца ўсё менш жывых сведкаў тых падзей, мы павінны яшчэ асцярожней захоўваць памяць аб мінулай вайне і перадаваць яе наступным пакаленням.

Віртуальная выстава «Памяць мацней часу» размешчана на сайце Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці ў раздзеле «Выставы».

Віртуальная выстава «Памяць мацнейшая за час»

Віртуальная выстава «Памяць мацнейшая за час»