26 снежня 2019 г. адбылося пасяджэнне калегіі дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
26 снежня 2019 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент), на якім былі разгледжаны пытанні аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Дэпартаменце і рэспубліканскіх архіўных установах у другім паўгоддзі 2019 г.; аб плане асноўных мерапрыемстваў Дэпартамента на 2020 год; аб рабоце па выкананні рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 ” Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»; аб выкананні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй у рэспубліканскіх архіўных установах у 2019 годзе.
Па першым пытанні калегіяй адзначана, што ў другім паўгоддзі 2019 г. работа Дэпартамента і рэспубліканскіх архіўных устаноў была накіравана на своечасовы і якасны разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Калегіяй рэкамендавана рэспубліканскім архіўным установам ажыццяўляць пастаянны кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па рэгістрацыі вусных зваротаў, выкладзеных падчас правядзення асабістых прыёмаў грамадзян; сістэматычна разглядаць стан працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб на пасяджэннях калегіі дэпартамента і дырэкцый рэспубліканскіх архіўных устаноў.
Калегіяй таксама адзначана, што пытанні выканання рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і выканання заканадаўства па барацьбе з карупцыяй знаходзяцца на пастаянным кантролі Дэпартамента. У рэспубліканскіх архіўных установах пастаянна праводзіцца работа па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 і па растлумачэнні работнікам патрабаванняў заканадаўства аб адказнасці за карупцыю.
Калегіяй разгледжаны і адобраны праект Плана асноўных мерапрыемстваў Дэпартамента на 2020 год.
Таксама калегія ўзгадніла прызначэнне Скамарошчанкі Вольгі Васільеўны на пасаду загадчыка аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».