7-9 лістапада 2019 г. дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Кураш прыняў удзел у двух міжнародных навуковых канферэнцыях, якія праходзілі ў г. Маскве

7-9 лістапада 2019 г. у г. Маскве (Расійская Федэрацыя) дырэктар Дэпартамента В.І.Кураш прыняў удзел у ХХVI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дакументацыя ў інфармацыйным грамадстве: справаводства і архіўная справа ва ўмовах лічбавай трансфармацыі» і Х Канферэнцыі архіваў славянскіх краін «Архівы славянскіх краін у эпоху лічбавай трансфармацыі». У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі 17 краін. Дадзеныя мерапрыемствы былі арганізаваны Еўраазіяцкім рэгіянальным аддзяленнем Міжнароднай рады архіваў, Федэральным архіўным агенцтвам Расіі і Усерасійскім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы.

У сваім выступе перад удзельнікамі ХХVI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дакументацыя ў інфармацыйным грамадстве: справаводства і архіўная справа ва ўмовах лічбавай трансфармацыі» дырэктар Дэпартамента В.І.Кураш спыніўся на пытаннях нарматыўна-прававога і метадычнага рэгулявання працы дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь з электроннымі дакументамі, пазначыў актуальныя праблемы камплектавання, захоўвання, уліку і выкарыстання электронных дакументаў у дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь.

Таксама В.І.Кураш прыняў удзел у Х Канферэнцыі архіваў славянскіх краін дзе выступіў з інфармацыяй аб дзейнасці дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь ва ўмовах лічбавай трансфармацыі.

У рамках мерапрыемстваў адбыліся рабочыя сустрэчы В.І.Кураша з кіраўніком Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі А.Н.Арцізавым і генеральным сакратаром Міжнароднай рады архіваў д-ром А.Селеш.