У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці арганізавана выстава дакументаў «Брэст. Першыя месяцы мірнага жыцця», прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці арганізавана выстава дакументаў «Брэст. Першыя месяцы мірнага жыцця», прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На выставе экспануюцца каля 30 дакументаў з архіўных фондаў Брэсцкага гарвыканкама, Брэсцкага гаркама КП(б)Б, артыкулаў і нататак з абласной газеты «Зара», а таксама шэраг фатаграфій.
Прадстаўленыя матэрыялы дэманструюць вяртанне да мірнага жыцця, першыя крокі па навядзенні парадку і аднаўленні разбуранага горада, аднаўленне працы прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў, устаноў сацыяльнай сферы, удзел насельніцтва ў адраджэнні горада ў жніўні – кастрычніку 1944 г.
Выстава экспануецца ў фае 2-га паверха будынка архіва па вул. Энгельса, 8.
