C 9 па 10 красавіка 2019 г. дэлегацыя Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаходзілася ў службовай камандзіроўцы ў г. Браціславе
Дэлегацыя Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у складзе дырэктара Дэпартамента В.І.Кураша і дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Демянюка з 09.04.2019 па 10.04.2019 знаходзілася ў службовай камандзіроўцы ў г. Браціславе (Славацкая Рэспубліка), дзе прыняла ўдзел у прэзентацыі выставачнага праекта «Славакі у партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі: 1941-1944 гг.», у падрыхтоўцы якога прыняў удзел НАРБ. Выстава прымеркавана да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Нацыянальнага славацкага паўстання. Падчас прэзентацыі В.І.Кураш распавёў удзельнікам цырымоніі пра маштабы партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі і ўклад беларускіх партызан у перамогу над фашызмам.
У ходзе камандзіроўкі адбыліся рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства ўнутраных спраў Славакіі, Славацкага нацыянальнага архіва і Інстытута ваеннай гісторыі ў Браціславе.
У ходзе афіцыйнай сустрэчы дырэктара Дэпартамента В.І.Кураша з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства ўнутраных спраў Славакіі Марыяй Мрыжовай былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва беларускіх і славацкіх архівістаў. Беларускім бокам славацкім калегам для разгляду быў прапанаваны праект Мемарандума аб супрацоўніцтве.