Прафілактычная лекцыя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы па пытаннях пажарнай бяспекі
26 лістапада 2026 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася інфармацыйна-прафілактычная сустрэча працоўнага калектыва архіва і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы з прадстаўніком Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Перад работнікамі архіва выступіў начальнік сектара нагляду і прафілактыкі Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях г.Мінска Дзмітрый Валер’евіч Буднікаў.
У рамках мерапрыемства былі разгледжаны актуальныя пытанні забеспячэння пажарнай бяспекі на працоўных месцах і ў жыллёвым фондзе. Прадстаўнік МНС нагадаў прысутным парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, правілы эвакуацыі і прымянення першасных сродкаў пажаратушэння.
Асаблівы акцэнт падчас лекцыі быў зроблены на папярэджанні пажараў у побыце і неабходнасці абсталявання жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі (АПА). Дзмітрый Валер’евіч падрабязна растлумачыў прынцып работы гэтых прылад, іх эфектыўнасць пры выяўленні ўзгарання на ранняй стадыі, а таксама нагадаў пра патрабаванні да іх устаноўкі. У дапаўненне да выступлення ўдзельнікам сустрэчы былі прадэманстраваны тэматычныя прафілактычныя відэаролікі.
На заканчэнне сустрэчы работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і БелНДІДАС атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні, якія іх цікавілі.
![]() |
| 1. Выступленне начальніка сектара нагляду і прафілактыкі Цэнтральнага РАНС г.Мінска Д.В.Буднікава перад работнікамі НГА Беларусі і БелНДІДАС. |
![]() |
| 2. Прадстаўнік Цэнтральнага РАНС г.Мінска Д.В.Буднікаў дэманструе аўтаномны пажарны апавяшчальнік. |
![]() |
| 3. Работнікі НГА Беларусі і БеЛНДІДАС падчас лекцыі прадстаўніка МНС. |
![]() |
| 4. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік. |




