Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Работнікі БДАМЛМ і БДАНТД наведалі Дні казахстанскага кіно ў кінатэатры «Перамога»

26 лістапада 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сумесна з калегамі з Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) наведалі спецыяльны паказ гістарычнага фільма «Султан Бейбарс» у сталічным кінатэатры «Перамога».

Кінапаказ адбыўся ў рамках Дзён казахстанскага кіно ў Мінску, прымеркаваных да 35-годдзя Незалежнасці Рэспублікі Казахстан. У праграму трохдзённага культурнага форуму (з 25 па 27 лістапада) увайшлі шэсць разнажанравых карцін розных гадоў.

Асаблівую цікавасць у прадстаўнікоў архіўнай галіны выклікала дэманстрацыя маштабнай гістарычнай драмы «Султан Бейбарс» (1989 г.), якая па праву ўвайшла у залаты фонд Кінастудыі «Казахфильм». Спецыяльна да мінскіх паказаў стужка была аблічбаваная і адрэстаўраваная спецыялістамі студыі, дзякуючы чаму гледачы змаглі ацаніць манументальнае палатно ў высокай сучаснай якасці, якое захавала пры гэтым аўтэнтычную эстэтыку плёнкавага кіно.

Для архівістаў прагляд адрэстаўраванага кінематаграфічнага шэдэўра стаў наглядным прыкладам высокага прафесіяналізму ў справе захавання, рэстаўрацыі і актуалізацыі аўдыёвізуальнай спадчыны.

 

1. Работнікі БДАМЛМ на мерапрыемстве Дні казахстанскага кіно
2. Работнікі БДАНТД на мерапрыемстве Дні казахстанскага кіно
3. Выступ казахскага прадзюсара Тасбалат Мерэкенава