Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Удзел БДАМЛМ у творчай сустрэчы з Тамарай Бунтай і Аксанай Аракчэевай

25 лістапада 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І.Пышынская прынялі ўдзел у творчай вечарыне з пісьменніцай Тамарай Бунтай і мастачкай Аксанай Аракчэевай у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Нагодай сабраць гасцей паслужыла аўтабіяграфічная кніга Т.Бунты «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка» – аўтабіяграфічны зборнік апавяданняў пра дзяцінства ў невялікім беларускім горадзе з ілюстрацыямі Аксаны Аракчэевай.

Супрацоўніцтва двух майстроў слова і малюнка перарасло не толькі ў сяброўства, але і плённы творчы саюз. На працягу 10 гадоў выйшлі ў свет 5 дзіцячых кніг: «Жыў-быў Кнігавічок», «Сад з матылькамі», «Белое облачко», «Чароўны кошык» і «Далонькі з пушынкамі».

З музычным падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў паэт-песеннік Канстанцін Цыбульскі.

 

1. А.А.Макаранка, А.Б.Аракчэева і М.І.Пышынская
2. А.А.Макаранка, У.С.Ліпскі і М.І.Пышынская
3. Падчас выступлення К.П.Цыбульскага
4. Удзельнікі мерпарыемства