Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Удзел работніка БДАКФФД у XIV Койданаўскіх чытаннях

25 лістапада 2026 года ў ДУ «Дзяржынская раённая цэнтральная бібліятэка» адбыліся XIV Койданаўскія чытанні «Дзяржыншчына – праз стагоддзі ў будучыню» з удзелам святароў Дзяржынскага благачыння Маладзечанскай епархіі, настаўнікаў і навучэнцаў Дзяржынскіх школ.

У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены даклады, звязаныя з вывучэннем сямейных радаводаў, а таксама даклады, прысвечаныя гісторыі Дзяржынска першай паловы XX стагоддзя, гісторыі Вітаўскай царквы (прыход храма Праабражэння Гасподняга ў аграгарадку Чаркасы) і ўраджэнцу вёскі Віцкаўшчына Койданаўскай воласці, доктару гістарычных навук – Мікалаю Мікалаевічу Улашчыку.

Падчас правядзення XIV Койданаўскіх чытанняў вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) прадставіла даклад, прысвечаны партызанцы, заслужанай настаўніцы БССР, Герою Сацыялістычнай Працы – Арыядне Іванаўне Казей. Падчас выступлення ўдзельнікам Койданаўскіх чытанняў былі прадэманстраваны фотапрэзентацыя і фоназапіс успамінаў Арыядны Іванаўны, а таксама прадэманстраван фрагмент дакументальнага фільма «О матерях можно рассказывать бесконечно» (1975 г.), кадры якога захавалі Арыядну Іванаўну падчас правядзення ўрока ў адным з класаў СШ №28 г.Мінска, здзяйснення пакупак у краме, за рулём легкавога аўтамабіля, сустрэчы з дачкой і ўнукам, прыняцця воінскай прысягі яе сынам.

Па выніках XIV Койданаўскі чытанняў «Сертыфікат удзельніка» быў уручаны кожнаму ўдзельніку мерапрыемства.

 

1. Удзельнікі XIV Койданаўскіх чытанняў. 25 лістапада 2026 г., г.Дзяржынск, Мінская вобл.
2. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Траццяк падчас выступу на XIV Койданаўскіх чытаннях. 25 лістапада 2026 г., г.Дзяржынск, Мінская вобл.
3. Уручэнне «Сертыфіката удзельніка» падчас правядзення XIV Койданаўскіх чытанняў. 25 лістапада 2026 г., г.Дзяржынск, Мінская вобл.