Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

XII Калядныя адукацыйныя чытанні ў Бабруйску

25 лістапада ў рамках XII Калядных адукацыйных чытанняў, прысвечаных тэме «Хрысціянскія вучэнні аб чалавеку і выклікі сучасных тэхналогій», дырэктар Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Ірына Аляксандраўна Кулікова і загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Уладзіміраўна Кузняцова наведалі тэматычную секцыю «Благаславіце жанчыну: у пошуках гармоніі і ўнутранай сілы». Мерапрыемства прайшло ў Доме праваслаўнай культуры Георгіеўскага храма.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі духоўна-маральныя арыенціры сучаснага чалавека, ролю жанчыны ў захаванні традыцыйных каштоўнасцей і пошук унутранай гармоніі ў лічбавым свеце, які дынамічна развіваецца.

Удзел у чытаннях стаў важным крокам ва ўмацаванні супрацоўніцтва архіва з адукацыйнымі і духоўнымі ўстановамі рэгіёна, а таксама ў асэнсаванні таго, як спалучыць вечныя каштоўнасці з магчымасцямі сучаснай эпохі.

 

1. У верхнім радзе злева дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Ірына Аляксандраўна Кулікова з удзельнікамі секцыі.
2. Запрошаныя і ўдзельнікі секцыі.
3. Злева направа загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Уладзіміраўна Кузняцова і дырэктар архіва Ірына Аляксандраўна Кулікова ў ходзе правядзення чытанняў.