«Кінахроніка сведчыць» – дакументы БДАКФФД, прадстаўленыя на XII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прымеркаванай да 175-годдзя з дня нараджэння А.П.Сапунова
19-20 лістапада 2026 г. на базе ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна» адбылася XII навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прымеркаваная да 175-годдзя з дня нараджэння А.П.Сапунова. Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляліся ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», КК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей», ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна».
У ходзе работы навукова-практычнай канферэнцыі былі разгледжаны пытанні, якія датычацца археалогіі і краязнаўства Віцебскага краю, яго культуры і гістарычнага мінулага.
Тэмы па гісторыі Віцебшчыны знайшлі сваё адлюстраванне ў дакладах вучоных з Беларусі і Расійскай Федэрацыі, таксама ў рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел архівісты, работнікі музеяў, студэнты, настаўнікі і навучэнцы сярэдніх школ рэспублікі.
У час работы секцыі «Гістарычнае краязнаўства. Вялікая Айчынная вайна» вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) Алена Іванаўна Траццяк выступіла з дакладам «Аднаўленне горада Віцебска ў гады IV пяцігодкі (1946-1950 гг.) у сюжэтах кіначасопісаў «Савецкая Беларусь»». У канцы даклада ўдзельнікам канферэнцыі быў прадэманстраваны сюжэт кіначасопіса «Савецкая Беларусь» №21 за 1949 г., аб новым прадпрыемстве горада – Віцебскі дыванова-плюшавы камбінат.
Падчас працы канферэнцыі яе ўдзельнікі пазнаёміліся з наступнымі выставамі: «Жыццё і дзейнасць архівіста, гісторыка і краязнаўцы Аляксея Сапунова» – Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, «Малое – вялікае: мініяцюрныя кнігі і экслібрысы» – Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і выстаўка друкаваных выданняў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі Беларусі. Акрамя гэтага ўдзельнікі канферэнцыі здзейснілі экскурсію ў Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага мастацтва.
Па выніках работы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік дакладаў.
![]() |
| 1. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Траццяк падчас выступу на XII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», 19 лістапада 2026 г., г.Віцебск. |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Траццяк падчас выступу на XII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», 19 лістапада 2026 г., г.Віцебск. |
![]() |
| 3. Падчас правядзення XII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», 19 лістапада 2026 г., г.Віцебск. |
![]() |
| 4. Падчас правядзення XII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», 19 лістапада 2026 г., г.Віцебск. |




