Аб удзеле НАРБ у адкрыцці часовай экспазіцыі партызанскага малюнка Вялікай Айчыннай вайны «Партызанскімі сцежкамі»
13 лістапада 2026 г. у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (далей – музей) была прадстаўлена часовая экспазіцыя партызанскага малюнка Вялікай Айчыннай вайны «Партызанскімі сцежкамі». На адкрыццё выставы была запрошана дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.А.Стуканава.
Мастакі, удзельнікі партызанскага руху, у сваіх работах змаглі захаваць ваенныя эпізоды, бітвы, побыт, партрэты аднапалчан. Многія партрэты былі падпісаны аўтарамі, дзякуючы чаму ўдалося захаваць імёны і асобы ўдзельнікаў вайны. Праз франтавыя замалёўкі мастакі беражліва дакументавалі складаную і трагічную эпоху.
У фондах музея больш за 500 такіх работ, у экспазіцыі прапанавалі больш за 160 работ мастакоў-партызан. Экспазіцыю арганічна дапаўняюць асабістыя рэчы аўтараў: зброя, баявыя ўзнагароды і працоўныя інструменты мастакоў. Цэнтральным экспанатам выставы стала маляўнічае палатно Яўгена Зайцава «Парад партызан у Мінску», які перанёс на палатно свае ўспаміны аб легендарным шэсці 1944 года.
Асаблівасцю праекту стала яго інтэрактыўнае напаўненне. У аснову спецыяльнага інфатэрмінала легла інфармацыя інтэрнет-партала «Партызаны Беларусі», сумеснага праекта Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Выдавецкага дома «Беларусь сёння». Наведвальнікі могуць вывучыць электронныя копіі работ: у картцы кожнага партрэта ўказаны імёны як самога мастака, так і намаляванага героя, а таксама прыведзена яго біяграфія, звесткі аб баявым шляху і ўзнагародах.
Такім чынам, як адзначыла дырэктар НАРБ А.А.Стуканава, інтэрнэт-партал «Партызаны Беларусі» стаў не проста мемарыяльным рэсурсам, а набыў важнае практычнае значэнне.
![]() |
| 1. Дырэктар НАРБ А.А.Стуканава і дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Р.М.Рум. |
![]() |
| 2. Куратар выставы Галіна Паўлоўская. |
![]() |
| 3. На выставе «Партызанскімі сцежкамі». |
![]() |
| 4. На выставе «Партызанскімі сцежкамі». |
![]() |
| 5. На выставе «Партызанскімі сцежкамі». |





