Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Партызанскімі сцежкамі» у музеі ВАВ

13 лістапада 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Партызанскімі сцежкамі» ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Новы музейны праект прысвечаны партызанскаму малюнку. На выставе прадстаўлены болей за 160 тэматычных і партрэтных работ 15 прафесійных і самадзейных мастакоў-партызан з фондавай калекцыі «Графіка» музея.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае маштабнае маляўнічае палатно народнага мастака БССР Яўгена Зайцава «Парад партызан» у Мінску. Асаблівую ўвагу гасцей прыцягнулі графічныя партрэты партызанскіх камандзіраў.

Экспазіцыю арганічна дапаўняюць сапраўдныя асабістыя рэчы аўтараў: арыгінальныя франтавыя падмалёўкі, зробленыя ў палявых умовах, фінскі нож і самаробны пісталет-кулямёт Сяргея Раманава, баявыя ўзнагароды Уладзіміра Сухаверхава, а таксама рабочыя інструменты мастакоў – палітры, фарбы і алоўкі.

Для работнікаў архіва-музея выстава «Партызанскімі сцежкамі» стала асабліва блізкай і сімвалічнай. У фондах БДАМЛМ таксама беражліва захоўваюцца мастацкія сведчанні тых вогненных гадоў. У асабістых архівах пісьменнікаў-франтавікоў і мастакоў сабраны рэдкія замалёўкі і эскізы ваеннай і пасляваеннай пары.

Наведванне выставы пакінула ў архівістаў глыбокае эмацыянальнае ўражанне. Знаёмства з франтавым мастацтвам чарговы раз нагадала пра вялікі подзвіг нашага народа і важнасць захавання гістарычнай памяці.

 

1. Работнікі БДАМЛМ наведалі адкрыццё выставы «Партызанскімі сцежкамі»
2. Падчас выступу дырэктара музея Р.Рум
3. Падчас прагляду экспазіцыі
4. Знаёмства з выставай «Партызанскімі сцежкамі»
5. Выступленне куратара выставы Г.Паўлоўскай