Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент – пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны сваёй сям’і ў Брагінскі раён

У фондзе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Брагінскага райвыканкама захоўваецца пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Нічыпара Трафімавіча Бярнацкага ад 21 чэрвеня 1944 года ў вёску Савічы Брагінскага раёна (Ф.186. Воп.3. Спр.91. Арк.216-216адв). Пісьмо змястоўвае наступныя радкі:

«Добры дзень, дарагая жонка Аня і дарагія дзеці – сыны Віця, Грыша і дачкі Люба і Ніна, а таксама сын Коля, калі ён, мабыць, дома.

Па-першае, перадаю сваё гарачае прывітанне і жадаю вам усяго добрага. Дарагая сям’я, я пакуль што ў цяперашні час яшчэ жывы і здаровы. Знаходжуся пры міннай батарэі санінструктарам. Часова паслалі мяне з санроты. Так гэта батарэя знаходзіцца на перадавой, і бываюць параненыя, то трэба рабіць перавязкі. Стаім вельмі блізка ад фашыстаў. Нават калі відаць фрыца, ідуць перастрэлкі пакуль. Але павінен быць у хуткай будучыні наступ. Мы акапаліся пад гарой і адсюль б’ем па яму. Кожны дзень грыміць гром, як у вас грымела ў чырвоную суботу. Але нічога. Будзем жывы, то ўбачымся. Ворага павінны ў хуткай будучыні сагнаць са сваёй зямлі. Ім ужо прыходзіць крах.

Вельмі сумна, што падоўгу ад вас не атрымліваю пісьма. Напэўна, таму, што я пераязжаю з аднаго месца на другое. Напішыце, як Коля, ці шле пісьмы».

На сайце «Памяць народа» (pamyat-naroda.ru) зазначана, што Нічыпар Бярнацкі нарадзіўся ў 1902 годзе ў вёсцы Савічы. Ваяваў у складзе 1138-га стралковага палка. У 1945 годзе ўдастоены медалёў «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Згодна з дадзенымі з пагаспадарчых кніг на вёску Савічы за 1944-1948 гады (Ф.218. Воп.3. Спр.4. Арк.43адв-44; Ф.218. Воп.3. Спр.9. Арк.3адв-4), чырвонаармеец Бярнацкі вярнуўся ў родную вёску, дзе жыла яго сям’я – жонка Ганна, сыны Іван, Мікалай і Рыгор і дачкі Любоў і Ніна. І ў мірны час Нічыпар Трафімавіч прысвячаў сябе медыцыне – працаваў фельчарам.

 

1-2. ЗДАРэч. Ф.186. Воп.3. Спр.91. Арк.216-216адв