Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Работнікі БДАМЛМ наведалі адкрыццё выставы «Луналі ў небе аблокі»

12 лістапада 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы віцебскага мастака Міхася Леанідавіча Цыбульскага. «Луналі ў небе аблокі», што адбылося ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Міхась Цыбульскі добра вядомы як ў творчым, так і ў навукова-педагагічным асяроддзі. Працуючы з 1988 года ў Віцебскім дзяржаўным ўніверсітэце імя П.М.Машэрава (з 2025 года ў якасці прафесара кафедры выяўленчага мастацтва), ён выхаваў вялікую колькасць мастакоў, быў арганізатарам і ўдзельнікам шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. За рэалізацыю шэрагу куратарскіх праектаў і папулярызацыю творчасці прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы Міхась Цыбульскі атрымаў званне «Чалавек года Віцебшчыны» (2015).

Выстава «Луналі ў небе аблокі» яскрава прадставіла наведвальнікам творчы метад мастака, які спалучае дзве тэхнікі – алей і гуаш. Паслядоўнік і сённяшні прадстаўнік знанай віцебскай школы, мастак Міхась Цыбульскі працягвае працаваць на вольным паветры. Больш за 30 пленэрных работ, аб’яднаных адной тэмай – нябёсы, – сабраны на выставе. Аўтару, які працуе літаральна на адным дыханні, ўдалося захаваць імгненны стан неба, якое можа змяняцца штохвілінна.

Знаёмства з выставай, як і прамовы прадстаўнікоў музеяў, беларускіх універсітэтаў, а таксама мастакоў на ўрачыстым мерапрыемстве пашырылі прафесійны досвед архівістаў, якія працуюць з фондавымі матэрыяламі дзеячаў мастацтва.

 

1. Работнікі БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Луналі ў небе аблокі»
2. Знаёмства з выставай
3. Выстава «Луналі ў небе аблокі»