Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў рабоце аргкамітэта дзіцячага турніру «Край, які нас яднае»

10 лістапада 2025 г. у Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі адбыўся абласны этап рэспубліканскага турніру «Край, які нас яднае» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Любі і ведай родны свой край» Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Пазнаючы Радзіму – адкрываем сябе».

Удзел у працы журы конкурсу прыняў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка.

Каманды з розных куткоў Віцебскай вобласці выконвалі тэставае заданне і прадстаўлялі на суд журы тэатралізаваныя нумары ў конкурсе «Візітоўка каманды».

Па выніках правядзення конкурсу лепшыя з каманд былі адзначаны дыпломамі 1-й, 2-й і 3-й ступені і рэкамендаваны да ўдзелу ў Рэспубліканскім фінальным этапе турніру.

 

1. Журы конкурсу. Трэці злева-загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка.
2. Падчас правядзення конкурсу «Візітоўка каманды»: выступленне каманды «Нашчадкі» (Ушацкі раён).
3. Сваю «Візітоўку» паказвае каманда «Маршрут пабудаваны» (г.Новалукомль).