Удзел БДАМЛМ у прэзентацыі кнігі заслужанага дзеяча культуры Беларусі М.П.Пазнякова «Мілая мама… Малітва сына»
![]() |
14 кастрычніка 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прэзентацыі кнігі празаіка, публіцыста і лінгвіста, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіла Пазнякова «Мілая мама. Малітва сына», падрыхтаваная работнікамі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы і Мінскім гарадскім тэатрам паэзіі «Ад сэрца да сэрца». Падзея традыцыйна прымеркавана да святкавання Дня маці.
Новая кніга Міхаіла Пазнякова «Мілая мама. Малітва сына» – гэта глыбока асабісты, паэтычны і лірычны зборнік, цалкам прысвечаны вобразу маці і сыноўняй падзякі. Для паэта вобраз маці – гэта «жыццёвая зорка», арыенцір і крыніца духоўнага багацця. Кніга напоўнена светлым сумам і ўспамінамі аб самым дарагім чалавеку, чый вобраз і напеўны голас застаюцца ў сэрцы назаўжды. Па сваёй танальнасці вершы з гэтага зборніка нагадваюць ціхую і шчырую малітву, якая знаходзіць водгук у кожнага чытача.
Важнай падзеяй вечара стала сустрэча дырэктара БДАМЛМ падчас мерапрыемства з вядомым беларускім музыкантам і кампазітарам, народным артыстам Беларусі Эдуардам Ханком. Падчас цёплай творчай размовы былі дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб будучай перадачы асабістых дакументаў і матэрыялаў маэстра на пастаяннае захаванне ў фонды архіва-музея.
![]() |
| 1. А.А.Макаранка і М.П.Пазнякоў падчас прэзентацыі кнігі «Мілая мама… Малітва сына» |
![]() |
| 2. Выступленне Э.С.Ханка |
![]() |
| 3. Падчас сустрэчы дырэктара БДАМЛМ А.А.Макаранка і Э.С.Ханка |




