Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

«У імя жанчыны. У славу Міншчыны». Дырэктар зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна ўзнагароджана дыпломам абласнога праекта

14 кастрычніка, у Дзень маці, у горадзе Барысаве на базе Палаца культуры адбыўся фінал маштабнага абласнога праекта «У імя жанчыны. У славу Міншчыны». Арганізатарамі ўрачыстага мерапрыемства выступілі Мінскі абласны выканаўчы камітэт і абласное аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь».

Галоўная мэта праекта — праз гісторыі канкрэтных жанчын раскрыць унікальнасць кожнага з 22 раёнаў Мінскай вобласці і горада Жодзіна. За час рэалізацыі ініцыятывы ў рэгіёне прайшлі дзясяткі сустрэч і важных дыялогаў. Праект накіраваны на публічнае прызнанне заслуг жанчын, захаванне гістарычнай памяці і папулярызацыю сучаснага жаночага лідарства на месцах.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегаты Маладзечанскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь». З прывітальным словам звярнуўся Андрэй Бугроў, намеснік старшыні партыі «Белая Русь»:

«Сёння мы шануем тых, чыі сэрцы і таленты робяць Міншчыну лепшай. Жанчына — гэта захоўвальніца традыцый, натхняльніца і стваральніца. Бачачы ваш поспех, вашу актыўную грамадзянскую пазіцыю, мы разумеем: будучыня нашага края ў надзейных руках. Гэты праект створаны для таго, каб ваш голас быў пачуты, а вашы дасягненні — заўважаны і ацэнены па вартасці. Дзякуй вам за вашу працу, за вашу любоў да роднага дома і за тое цяпло, якое вы дарыце грамадству. Няхай ваша энергія ніколі не згасае».

Узнагароды ў гэты дзень атрымалі прадстаўніцы самых розных і важных прафесій: урачы, настаўнікі, інжынеры, кіраўнікі, работнікі культуры і сяла. Асаблівую ўвагу арганізатары ўдзялілі намінацыям «Мудрасць пакаленняў», «Адзінства маладых» і «Мацярынскае сэрца». Сярод дыпламантаў абласнога праекта — дырэктар установы «Зональны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» Іна Пудакевіч.

Яркім завяршэннем урачыстага мерапрыемства стаў святочны канцэрт з удзелам юных артыстаў. Творчыя нумары былі прасякнуты цяплом і шчырасцю, наглядна адлюстроўваючы ролю маці ў выхаванні падрастаючага пакалення, захаванні сямейных каштоўнасцей і фарміраванні духоўных асноў нашага грамадства.

 

1. Намеснік старшыні партыі Белая Русь Андрэй Бугроў
2. У час узнагароджання І.З.Пудакевіч
3. Цырымонія ўзнагароджання
4. Дыплом удзельніка
5. Дэлегацыя Маладзечанскага раёна
6-8. Канцэртныя нумары