Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Удзел супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў марафоне ідэялагічных мерапрыемстваў МУС «110 гадоў у адзіным шыхце!»

30 верасня 2026 года ў Рэчыцы прайшоў комплекс урачыстых мерапрыемстваў «110 гадоў у адзіным шыхце!», арганізаваны Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і прымеркаваны да юбілея беларускай міліцыі. У рамках свята на плошчы Кастрычніка былі прадстаўлены розныя лакацыі падраздзяленняў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск МУС.

Таксама працавалі стэнды арганізацый, прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў Рэчыцкага раёна. У тым ліку – Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы. Увазе публікі была прадстаўлена выстаўка архіўных дакументаў (дакументы Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Валенціка, пісьмы часоў Вялікай Айчыннай вайны), а для дзяцей праводзіліся займальныя развіваючыя гульні. Наведвальнікам выстаўкі ўручаліся падарункі – буклеты з інфармацыяй аб дзяржаўным архіве, архівазнаўстве, прафесіі архівіста і гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вучацца на архівістаў.

 

1-8. Супрацоўнікі ЗДАРэч у час удзелу ў марафоне МУС «110 гадоў у адзіным шыхце!»
9-11. Дзеці ўдзельнічаюць у развіваючых гульнях