Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

21 верасня 2026 г. у Беларускім цэнтры цыфравізацыі архіўнай дзейнасці адбыўся ўрачысты сход калектыву, прысвечаны 28-й гадавіне з дня заснавання нашага прадпрыемства БелНДЦЭД-БелЦЛАД

 

Дырэктар Цэнтра Д.В.Шаброў павіншаваў калектыў з 28-й гадавінай плённай работы нашага Цэнтра на ніве аўтаматызацыі архіўнай дзейнасці ў рэспубліцы, стварэння галіновых інфармацыйных рэсурсаў, удзелу ў распрацоўцы інфармацыйных сістэм архіва электронных дакументаў і адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду.

Дзяніс Валянцінавіч прыгадаў добрым словам людзей, якія стаялі ля вытокаў стварэння Цэнтра, кіраўнікоў і спецыялістаў розных гадоў і этапаў развіцця прадпрыемства.

Памочнік кіраўніка Цэнтра А.В.Хвалеўка прэзентаваў прысутным архіў фатаграфій, якія зафіксавалі працоўныя будні і святочныя зборы калектыву Цэнтра розных гадоў яго існавання.

Далей Дзяніс Валянцінавіч перайшоў да ўзнагароджання работнікаў, якія асабліва праславіліся.

За добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм пры выкананні службовых абавязкаў

ГАНАРОВЫМІ ГРАМАТАМІ ЦЭНТРА былі ўзнагароджаны:

– К.О.Андрэеў, загадчык аддзела ІКТ;

– Д.В.Давуд, вядучы спецыяліст аддзела ІР;

– Л.К.Ходзіна, прыбіральнік памяшканняў;

ПАДЗЯКІ ЦЭНТРА абвешчаныя:

– Д.А.Гардзейчыку, інжынеру праграмісту 2 кв.катэгорыі аддзела ІКТ;

– А.В.Шмаўганец, нам. загадчыка аддзела ААТ.

Затым калектыў павіншавала са святам старшыня пярвічнай арганізацыі Цэнтра Д.В.Давуд.

І адміністрацыя, і прафсаюз пажадалі чальцам працоўнага калектыва здароўі, дабрабыту, новых працоўных поспехаў.

Завяршыўся ўрачысты сход салодкім сталом, арганізаваным першаснай прафсаюзнай арганізацыяй Цэнтра і асабіста яе старшынёй Д.В.Давуд. Вялікі дзякуй за пачастунак!

 

1. Урачысты сход працоўнага калектыву Цэнтра
2. Віншаванне дырэктара Цэнтра Д.В.Шаброва
3. Узнагароджанне К.А.Андрэева
4. Узнагароджанне Д.В.Давуд
5. Узнагароджанне Д.А.Гардзейчыка
6. Узнагароджанне А.В.Шмаўгонец
7. Віншаванне старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Д.У.Давуд
8. Салодкі стол у БелЦЦАД
9. Калектыўная фатаграфія на памяць

У гэты ж дзень, бліжэй да вечара, увесь працоўны калектыў Цэнтра здзейсніў загадзя арганізаваную прафкамам экскурсію ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі (Мінск, вул.К.Маркса, 12).

 

10. Ля ўваходу ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
11. Падчас экскурсіі

Не забудзьцеся ўключыць гук у прайгравальніку!

 

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі