БДАМЛМ на святкаванні Дня народнага адзінства

17 верасня 2026 г. у мінскім кінатэатры «Перамога» адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства. Яго арганізатарам стала УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама ў партнёрстве з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ). Адной з галоўных падзей мерапрыемства стаў паказ першага беларускага ігравога фільма «Лясная быль» (1926). БДАМЛМ прэзентаваў віртуальную выставу архіўных дакументаў, прысвечаных яго стваральнікам – кінарэжысёрам Юрыю Тарычу (1885–1967) і Уладзіміру Корш-Сабліну (1900–1974).

Ва ўступным слове дырэктар кінатэатра «Перамога» Ю.М.Сярмяжка вызначыла важнасць святкавання Дня народнага адзінства, а таксама значны ўнёсак архіваў нашай краіны ў справу гістарычнай асветы грамадзян. Вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Д.С.Самахвалаў распавёў пра гісторыю стварэння фільма «Лясная быль», лёсах яго стваральнікаў і адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў.

 

1. Ю.М.Сярмяжка и Д.С.Самахвалаў на адкрыцці мерапрыемства
2. Дырэктар кінатэатра Ю.М.Сярмяжка і дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка
3. Распавядае Д.С.Самахвалаў
4. Удзельнікі прагляду
5. У праекцыйнай кінатэатра «Перамога»