Дакументальная выстава «Восень 1939 года»

17 верасня — Дзень народнага адзінства, дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, устаноўленае Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у 2021 г. Увядзенне ў Каляндар памятных і знамянальных падзей у гісторыі Рэспублікі Беларусь Дня народнага адзінства — гэта даніна памяці сотням і тысячам беларусаў, якія не змірыліся з несправядлівасцю Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, што падзяліў краіну, і змагаліся за яе ўз’яднанне.

17 верасня 2026 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную выставу «Восень 1939 года», прысвечаную Дню народнага адзiнства. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і фатаграфіі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць найважнейшыя падзеі восені 1939 г.

28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі – гэта фактычна народны рэферэндум пра будучыню заходне-беларускага рэгіёну. Прынятыя на ім дакументы – аб дзяржаўнай уладзе, уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, зямлі, нацыяналізацыі банкаў і буйных прамысловых прадпрыемстваў – адыгралі важную ролю ў далейшым развіцці беларускай дзяржаўнасці, эканомікі, культуры і адукацыі.

 

1. Афіша выставы
2. Дакументальная выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
3. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на выставе
4. Архіўныя дакументы на выставе
5. Архіўныя дакументы на выставе
6. Архіўныя дакументы на выставе
7. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай