Адкрыццё перасоўнай выставы «Ад збору каштоўнасцяў да цэнтра прыцягнення: сто гадоў гісторыі краязнаўчага музея Полацка»
У Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку, 14 верасня 2026 года, напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, адбылося ўрачыстае адкрыццё перасоўнай выставы «Ад збору каштоўнасцяў да цэнтра прыцягнення: сто гадоў гісторыі краязнаўчага музея Полацка».
Гэта перасоўная выстава з’яўляецца вынікам сумеснай работы Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку і Полацкага краязнаўчага музея. Архіўныя ўстановы на працягу многіх гадоў аказваюць істотную падтрымку музейным работнікам у даследаванні і папулярызацыі гісторыі краю. У аснову экспазіцыі выстаўкі ўвайшлі архіўныя дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва ў Полацку. Гэтыя матэрыялы дэталёва асвятляюць дзейнасць краязнаўцаў у міжваенны перыяд і працу музея ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, падаючы каштоўную інфармацыю для разумення яго развіцця.
Ідэя стварэння выставы ўзнікла ў 2025 годзе. На працягу паўгода праводзілася падрыхтоўчая работа, пасля чаго дызайнерамі было ажыццёўлена мастацкае афармленне дэманстрацыйных стэндаў. Кожны з прадстаўленых стэндаў прысвечаны асобнаму этапу станаўлення музея-юбіляра. Арганізатары выставы імкнуліся поўна і ўсебакова адлюстраваць усе этапы стварэння музея: ад перадгісторыі і пошуку будынка, збору музейных прадметаў, адкрыцці першай экспазіцыі да падзей пачатку ХХІ стагоддзя. Адмысловая ўвага нададзена сучаснай дзейнасці музея, яго найболей значным праектам, дасягненням і поспехам.
На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічалі прадстаўнікі архіваў, музейных работнікаў, краязнаўцаў, даследчыкаў, студэнтаў, грамадскасці і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Госці пазнаёміліся з прадстаўленымі архіўнымі дакументамі і матэрыяламі, прысвечанымі гісторыі станаўлення і развіцця музея, а таксама адзначылі важнасць захавання гісторыка-культурнай спадчыны Полацкага краю і далейшага супрацоўніцтва архіўных і музейных устаноў.
Выстава адкрыта для наведвання ў фае Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку (вул. Скарыны, 6А) да 21 верасня 2026 года. У далейшым, згодна з планам, перасоўная выстава будзе экспанавацца ў розных установах горада, даючы магчымасць шырокай грамадскасці азнаёміцца з багатай гісторыяй Полацкага краязнаўчага музея.
![]() |
| 1. Адкрыццё перасоўнай выставы «Ад збору каштоўнасцей да цэнтра прыцягнення: сто гадоў гісторыі краязнаўчага музея Полацка» (14.09.2026) |
![]() |
| 2. Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўф.Полацкай і Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа на адкрыцці выставы |
![]() |
| 3. Прывітальнае слова дырэктара Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку Лазаронак Людмілы Віктараўны |
![]() |
| 4. Выступленне краязнаўцы Захаравай Кацярыны Леанідаўны |
![]() |
| 5. Выступленне загадчыка Музея беларускага кнігадрукавання Гаўрылавай Славіны Вячаславаўны |
![]() |
| 6. Падчас адкрыцця перасоўнай выставы «Ад збору каштоўнасцяў да цэнтра прыцягнення: сто гадоў гісторыі краязнаўчага музея Полацка» |
![]() |
| 7. Студэнты-гісторыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўф.Полацкай і загадчык Полацкага краязнаўчага музея Воднева Ірына Пятроўна |






