Дыялогавая пляцоўка да Дня народнага адзінства прайшла ў занальным дзяржархіве ў Маладзечне
Па ініцыятыве Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Маладзечна адбыўся адкрыты дыялог, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Мерапрыемства пачалося з экскурсіі па архіве і фондасховішчах, дзе актывісты на свае вочы ацанілі сучасныя ўмовы захоўвання дакументаў, якія маюць ключавое значэнне для гісторыі рэгіёна.
Адкрываючы сустрэчу, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Пацалуева павітала ўдзельнікаў і задала тон усяму мерапрыемству: «Дзень народнага адзінства — гэта не проста дата ў календары, гэта дзень, калі мы ўсведамляем сябе адзіным цэлым. І няма больш прыдатнага месца для такога дыялогу, чым архіў. Менавіта тут, у цішыні сховішчаў, жыве сапраўдная гісторыя, пазбаўленая міфаў і здагадак. Наша задача сёння-пачуць яе голас».
Дырэктар архіва Іна Пудакевіч акцэнтавала ўвагу на галоўнай місіі ўстановы — беражлівым захаванні дакументальнай спадчыны. Яна падкрэсліла, што галіна сёння знаходзіцца на этапе актыўнай трансфармацыі: укараняюцца лічбавыя тэхналогіі, развіваецца электронны дакументаабарот і пашыраецца Анлайн-доступ да дадзеных. Разам з тым, па словах кіраўніка, прыярытэтам па-ранейшаму застаецца фізічная захаванасць арыгіналаў як непарушнага падмурка гістарычнай памяці.
Архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Марыя Мечковская прадставіла ўвазе прысутных прэзентацыю, падрыхтаваную на аснове фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і занальнага дзяржархіва ў Маладзечне. У сваім выступленні яна наглядна прадэманстраваўшы, як у радках архіўных спраў адлюстроўваецца рэальнае жыццё і барацьба людзей Заходняй Беларусі за ўз’яднанне.
Лагічным і эмацыйным завяршэннем сустрэчы стаў прагляд дакументальнага фільма «Дзень незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці» БДАКФФД, які дазволіў удзельнікам яшчэ раз асэнсаваць пройдзены гістарычны шлях.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |






