Сустрэча калег з Кыргызстана: насычаная культурная праграма і дамоўленасці аб партнёрстве

12 верасня 2026 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да правядзення ў Мінску пасяджэння Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД, адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага боку і членаў дэлегацыі Кыргызскай Рэспублікі.

Дэлегацыю суправаджалі намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў і дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка.

Для замежных калег была арганізавана насычаная культурная праграма. Прадстаўнікі кыргызскай дэлегацыі наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе для іх адбылася аглядная экскурсія па экспазіцыях шэдэўраў айчыннага і сусветнага выяўленчага мастацтва.

Яркім завяршэннем візіту стала наведванне канцэрта вядомай беларускай піяністкі і кампазітара Ганны Бондаравай, выкананне якой падарыла гасцям глыбокія эстэтычныя ўражанні.

У ходзе нефармальных і прафесійных зносін кіраўнікоў і спецыялістаў былі дасягнуты важныя дамоўленасці аб далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў архіўнай і культурна-асветніцкай сферах паміж установамі Рэспублікі Беларусь і Кыргызскай Рэспублікі.

 

1. Падчас экскурсіі дэлегацыі Кыргызскай Рэспублікі ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
2. Падчас канцэрту Ганны Бондаравай