Дакументальная выстава, прысвечаная 35-годдзю ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў
9 верасня 2026 года ў Штаб-кватэры Выканаўчага камітэта СНД у Мінску адбылося XXII пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мерапрыемства, прымеркаванае да 35-годдзя ўтварэння СНД, сабрала вядучых архівістаў краін Садружнасці.
У межах гэтага мерапрыемства Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) была падрыхтавана дакументальная выстава, прысвечаная 35-годдзю ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гэта сумесны праект НАРБ, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Экспазіцыя аб’яднала ўнікальныя гістарычныя дакументы, якія дазваляюць па-новаму зірнуць на ключавыя этапы станаўлення Садружнасці і архітэктурную гісторыю аднаго са знакавых будынкаў беларускай сталіцы: Заяву кіраўнікоў дзяржаў і Пагадненне аб Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Дэкларацыі і пратаколы, якія зафіксавалі нараджэнне новай міжнароднай арганізацыі ў снежні 1991 года, рэдкія праектныя матэрыялы, што фіксуюць гісторыю праектавання і будаўніцтва будынка Выканкама СНД на вуліцы Кірава, 17, а таксама ўнікальныя здымкі, якія захавалі афіцыйныя сустрэчы і візіты кіраўнікоў дзяржаў.
Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка азнаёміла з выставай Першага намесніка Генеральнага сакратара СНД І.В.Петрышэнка і Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка, а таксама ўдзельнікаў пасяджэння Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
![]() |
| 1. Афіша дакументальнай выставы |
![]() |
| 2. Дакументальная выстава, прысвечаная 35-годдзю ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай Першага намесніка Генеральнага сакратара СНД I.В.Петрышэнка і Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.I.Каваленка з выставай |
![]() |
| 4. Архіўныя дакументы на выставе |



