1 верасня 2026 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае прайшоў урок на тэму «Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра!»
1 верасня 2026 года Дзяржархіў у г.Глыбокае наведалі вучні 6 «В» класа ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія». У гэты дзень супрацоўнікі архіва правялі для дзяцей першы ў новым навучальным годзе ўрок на тэму 1 верасня 2026 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае прайшоў урок на тэму «Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра!».
Падчас урока дэманстраваўся дакументальны фільм «Дзень незалежнасці: хронікі беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Вядучы архівіст Дзяржархіва Аліна Юргель расказала дзецям пра тое, як праходзілі школьныя будні вучняў мінулага стагоддзя, а таксама пра цікавыя факты навучальнага працэсу замежных краін.
На фота: Падчас правядзення ўрока
![]() |
