Калектыў Цэнтральнай лабараторыі цёпла сустрэў маладога спецыяліста

3 жніўня 2026 года прыступіў да працы ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» у якасці архівіста-рэстаўратара малады спецыяліст Макар Шмакаў, выпускнік гістарычнага факультэта БДУ.

Пасля прадстаўлення яго калектыву і адпаведных інструктажоў, было прынята рашэнне азнаёміць маладога спецыяліста са спецыфікай працы ўсёй лабараторыі на працягу некалькіх дзён непасрэдна ў вытворчым працэсе ў фармаце стажыроўкі на участках дэзінфекцыі, рэстаўрацыі, вокладкі і аблічбоўвання архіўных дакументаў.

Зносіны з вопытнымі супрацоўнікамі, атрыманыя пачатковыя навыкі падбору рэстаўрацыйнай паперы і пераплетнага матэрыялу, выкарыстання спецыяльнага абсталявання і інструмента, дазволяць маладому спецыялісту паспяхова адаптавацца ў калектыве і выконваць свае функцыянальныя абавязкі.

 

1-4. Малады специаліст знаёміцца з работай лабараторыі