БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Леанід Левін. Імгненні» ў Хатыні

24 ліпеня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у прэзентацыі выстаўкі «Леанід Левін. Імгненні», арганізаванай Дзяржаўным мемарыяльным комплексам «Хатынь» сумесна з Галінай Леанідаўнай Левінай (дачкой) і прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння ганаровага архітэктара Беларусі.

У мерапрыемстве прянялі ўдзел прадстаўнікі БДАМЛМ, БДАКФФД, гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, музея «Дзецям вайны» і інш.

У сваім выступленні дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка падкрэсліла важнасць захавання гістарычнай і культурнай памяці беларускага народа ў выхаванні ў маладога пакалення любові да радзімы.

Выстава «Леанід Левін. Імгненні» – гэта аповед пра чалавека, які ўмеў бачыць у кожным імгненні гісторыю, у кожным доме – чалавечы лёс, а ў архітэктуры – памяць народа.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць графічныя працы майстра, створаныя падчас шматлікіх паездак па Беларусі, яго кнігі – аўтабіяграфічная аповесць «Хатынь», творы «Вайна і каханне», «1,2,3,4…», паэтычны зборнік «Імгненні», альбом «Перажыць перажытае». Экспазіцыю дапаўняюць інфармацыйныя планшэты, якія апавядаюць аб найбольш значных архітэктурных праектах Леаніда Левіна, яго творчым метадзе, грамадскай дзейнасці і ўнёску ў захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

 

1. У час наведвання мемарыяльнага комплексу Хатынь
2. Падчас выступлення А.А.Макаранкі на адкрыцці выставы
3. Удзельнікі мерапрыемства
4. Адна з вітрын выставачнай экспазіцыі