На базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адбыўся навукова-практычны круглы стол «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: гістарычная і прававая ацэнка»
29 чэрвеня 2026 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся навукова-практычны круглы стол «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: гістарычная і прававая ацэнка». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі «НПЦ умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь» (далей – НПЦ), Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент), НАРБ і Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася першы намеснік дырэктара Дэпартамента А.А.Лядоўская. Яна падкрэсліла важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў для захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. а таксама адзначыла сістэмную працу архівістаў Беларусі па ўвядзенні ў навуковы абарот дакументаў па гісторыі генацыду беларускага народа.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н., кіраўнік НДР «Генацыд беларускага народа: гістарычная і прававая ацэнка» С.В.Кулінок прадставіў даклад «Справаздачныя дакументы Беларускага штаба партызанскага руху як крыніца вывучэння злачынстваў нацыстаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі».
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дэпутацкага корпуса, акадэмічнай і вузаўскай навукі.
За вялікі ўклад у вырашэнне задач, ускладзеных на НПЦ, нагрудным знакам «За заслугі» быў узнагароджаны дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк.
Для ўдзельнікаў круглага стала таксама была арганізавана экскурсія ў архівасховішча і знаёмства з дакументамі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
| 1. Удзельнікі навукова-практычнага круглага стала |
![]() |
| 2. А.К.Дземянюк і С.В.Кулінок |
![]() |
| 3. С.В.Кулинок праводзіць экскурсію ў архівасховішчы НАРБ |
![]() |
| 4. Удзельнікі круглага стала на экскурсіі ў архівасховішчы НАРБ |



