Святочны маршрут архівістаў: напярэдадні Дня Нараджэння Дзяржархіва Мінскай вобласці калектыў установы наведаў Парк гісторыі «Сула»
![]() |
Напярэдадні важнай даты – дня нараджэння Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, які адзначаецца 5 ліпеня, першасная прафсаюзная арганізацыя ўстановы на чале са старшынёй Таццянай Алегаўнай Сачок паднесла калектыву творчы падарунак. Для супрацоўнікаў была арганізавана займальная экскурсійная паездка ў Парк гісторыі «Вялікае княства Сула».
У 2026 годзе Дзяржаўнаму архіву Мінскай вобласці спаўняецца 88 гадоў. Афіцыйны адлік юбілейнай даты вядзецца ад 5 ліпеня 1938 года, калі ў сувязі са стварэннем абласцей пастановай Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР №38 быў утвораны Мінскі абласны архіў.
Святочны тур дазволіў калектыву на час адцягнуцца ад паўсядзённых працоўных будняў і пагрузіцца ў мінулае нашай краіны. Сула – першы ў Беларусі парк інтэрактыўнай гісторыі, дзе храналогія развіцця беларускіх зямель прадстаўлена не на паперы, а праз маштабныя інтэрактыўныя лакацыі і рэканструкцыі.
Паездка, ініцыяваная прафсаюзным камітэтам дзяржархіва Мінскай вобласці, мела важную мэту — згуртаванне працоўнага калектыву, падтрымку маладых спецыялістаў і ўмацаванне карпаратыўнай культуры ўстановы.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |









