Экскурсія ў Цэнтральную лабараторыю ў рамках акцыі «Архівы – школе»

Міжнародны тыдзень архіваў – гэта штогадовая глабальная падзея, прымеркаваная да Міжнароднага дня архіваў, які адзначаецца 9 чэрвеня. У гэты перыяд архіўныя ўстановы па ўсім свеце праводзяць асветніцкія акцыі, выставы, дні адчыненых дзвярэй і майстар-класы, каб падкрэсліць важнасць захавання гістарычнай і культурнай спадчыны.

Напярэдадні Міжнароднага тыдня архіваў дзяржаўную ўстанову «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» наведалі навучэнцы гімназіі №14 г.Мінска.

Спецыялісты лабараторыі расказалі аб дзейнасці лабараторыі па захаванні архіўных дакументаў, у аддзелах рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў, пераплёту і біялагічнага кантролю, аблічбоўвання і мікрафільмавання дакументаў навучэнцы на свае вочы ўбачылі работу спецыялістаў па аднаўленню першапачатковага віду пашкоджаных дакументаў, іх брашуроўцы, стварэнню страхавога фонду на фотастужцы з дапамогай унікальнага абсталявання.

На фота: Навучэнцы гімназіі №14 знаёмяцца са спецыфікай працы лабараторыі